Musisz zainstalować flash player pobierz instalator
Калонка рэдактара
Zurbinka вітае!
Спадарства, вітаю!
Перад Вамі – першы нумар часопіса “Журбінка” – вынік працы купкі маладых людзей, якім неабыякавы лёс Беларусі, яе культуры, грамадства, палітыкі.
Журбінка, журба, журбец… Нездарма мы абралі як назву гэты трапны пераклад расейскаслэнгавай “пичальки”. Менавіта гэтым словам мы можам ахарактарызаваць тое, што адбываецца наўкола. Наш позірк на падзеі прапушчаны праз прызму гумару ды сатыры, бо менавіта яны заўжды дапамагалі не звар’яцець у гэтым шалёным Сьвеце.
Аптымізм скрозь сьлёзы;(
У гэтым нумары вы знойдзеце пастаянную рубрыку “Разгул дэмакратыі”, дзе Яўген Якавенка з Янам Маркавым паразважаюць на тэму свабоды і ”Заняпада Эўропы”. У культурнай рубрыцы закранем тэму Street art’а на Беларусі і абмяркуем модныя тэндэнцыі.
Прайдземся гумарком па грамадзтве нашым сьвежым ZurbaTop’ам.
На літаратурнай старонцы пабачыце фельетон і аўтарскія вершы.
І трымайце свае мазгі, бо “калі door” Натаньі Ланцунцэвіч у рубрыцы “Думкі ўслых” можа лёгка іх вынесьці.
Ну і нарэшце, распавядзем пра прыгоды рэдакцыі “журбінкі” на польскім сімпозіуме пад Варшавай і нашыя асабістыя журбінкі і журбецы).
Ежы Сумны
Жыццё ў Журбінцы
ZurbaTop
Грамадства
Нармальныя людзі жывуць у нармальных краінах, а мы жывем у Журбінцы.
1. Самы вялікі працэнт дэвальвацыі ў сьвеце за апошні час, пагэтаму паказчыку мы не абагналі толькі Зымбабвэ.
2. Мы маем самую вялікую колькасьць міліцыянтаў на душу насельніцтва на ўсёй постсавецкай прасторы.
3. Першы па экспарце прадукт - угнаеньні.
4. Першы па імпарце – патрыманыя аўтамабілі.
5. Толькі ў нас самыя вялікія чэргі ў абменьнікі (летам…).
6. А ўвесь інтэрнэт на тэрыторыі краіны належыць дзяржаве. 7. Людзі палохаюцца ляскаць у далоні нават у тэатры.
8. А зборная прэзыдэнта па хакеі – адзіная каманда ў краіне, што ня ведае паразаў.
9. Сьпіс забароненых гуртоў у нас большы за спіс дазволеных.
10. Мы маем самую вялікую колькасьць лядовых палацаў на душу насельніцтва.
11. Мы адзіная краіна, дзе забароненыя ня толькі ранішнія прабежкі ў парку, але і масавыя бяздзеяньні.
12. І разам з тым, яўка на выбары найвышэйшая ў Эўропе. 13. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа стаць толькі той, хто ўжо быў прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
14. Толькі ў нас былым кандыдатам на праэзідэнта гарантавана месца працы і жытло адразу пасьля выбараў на бліжэйшыя 5-8 гадоў.
15. Наша харчовая вытворчасьць працуе на неверагодны рынак у 150 мільёнаў чалавек
16. Валюта па пашпарце – наступны крок да інтэграцыі нашай эканомікі з кітайскай.
17. Толькі ў нас колькасьць брыдкасловаў павялічаецца ў дзестякі разоў падчас акцыяў апазыцыі.
18. Толькі ў Беларусі ў праграме па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС ёсць намер будаваць новую АЭС.
Людзі і рэчы, якія нас здзівілі Алёна Пазьняк Яўген Якавенка Каміль Вішнеўскі Моніка
Топпіг
Вір жыцця
Нарэшце нашая рэдакцыя сабралася на сымпозіўм у Польшчу, як здарылася першая журбінка. Замест чатырохзоркавага гатэлю ў Варшаве нас засялілі ў дзіцячы лагер, які знаходзіцца ў польскім райцэнтры Сяроцку. Але мы не разгубіліся, і ня гледзечы, нават, на ўсе тыя журбакі і журботы, што няспынна суправаджалі нас. Мы ні на імгненне не спынялі працу над выпускам чарговага нумару “Журбінкі”. Плёнам нашай працы ў польскім Сяроцку сталася з’яўленне новай рубрыкі “Людзі, якія нас здзівілі”. Да апошняга моманту ніхто не мог прадказаць, чым скончыцца інтрыга вакол існаваньня дня народзінаў Алены Пазняк Чалавек, які раскрыў таямніцу дня народзінаў Алены Пазняк і перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Чалавек, які абяцаў дармавую каву падчас рэдакцыйнай працы... Аўтар нашумелага закону “Аб забароне на распіцьце кавы падчас заняткаў”
Павары Украінскія дзяўчыны Zianon Тэлепартацыйнае крэсла
Вір жыцця
Вір жыцця
ТУТ МАГЛА БЫЦЬ ВАША РЭКЛЯМА! =) Павары, якія здольныя накарміць 10 чалавек адной памідоркай. Як высветліў наш фотакарэспандэнт, прыгожыя ўкраінскія дзяўчыны ёсьць ня толькі ў шэрагах FEMEN =) Агульналюбімы кот, які насамрэч апынуўся коткай. Ніхто нават не падазраваў што побач з намі знаходзіцца рэдкі артэфакт, здольны перасякаць адлегласьць пасродкам тэлепартацыі.
Заняпад Эўропы – стагоддзе пасьля
Польшча – адна з нешматлікіх краін, у якіх забарона на стварэньне ў краіне таталітарнага ладу замацавана на канстытуцыйным узроўні.
Разгул дэмакратыі
У большасьці краін за гэта прадугледжана крымінальная адказнасьць. Але паўстае пытаньне: які строй, партыя, ці урад прызнае сябе таталітарным?
За прыкладам далека хадзіць ня трэба, дастаткова ўзгадаць прыход да ўлады нацыстаў у Нямеччыне, ці камуністаў у краінах былога СССР, паўночнай Карэі, ці Кітаю. Дасьведчаныя людзі адкажуць, што каб гатага не адбылося ў нашыя дні існуюць праваабаронцы, грамадзянская супольнасьць, крымінальная адказнасьць, ААН урэшце.
Усё гэта так, але ж усё адно нейкія сумневы не даюць спакою. І калі можна дапусціць, што вірус татлітарызму мог атачыць грамадства Азіі, ці Эўрапейскага Усходу, то незразумела як такое магло здарыцца з Нямечыннай (у сярэдзіне 20 ст), дзе ў цэнтры Эўропы ўжо не адно стагоддзе жывуць цывілізаваныя эўрапейскія немцы на той момант заснавальнікі перадавой філасофскай, эканамічнай і гістарычнай школы…
Пытаньне рытарычнае, бо выразны адказ у тых, каму накіраваны гэтыя пытаньні, альбо адсутнічае, альбо палохае. Вядома, што ў Нямеччыне, як і ў большасці краін свету, за выкарыстаньне свастыкі часоў другой сусветнай вайны можна патрапіць за краты, бо нацыстская свастыка з’яўляецца сымбалем нацызму і таталітарызму. Пра гэта нямецкім школнікам, як і школьнікам іншых краін Эўразьвязу, распавядаюць пра гэта яшчэ ў школе. Менавіта таму часам узнікае дзіўная сытуацыя, калі эўрапейцы раптам апынуўшыся ў Індыіі, Непале, ці кітайскім Тыбеце, вельмі здзіўляюцца, а часам і абураюцца, што свастыка ўсемагчымых форм і варыяцый сустракаецца там паўсюдна, пачынаючы ад прадвыбарчых ўлётак, сканчаючы фасадамі дамоў, шпіталей і школаў. Загадзя
Два бакі выбару
Разгул дэмакратыі
хачу запэўніць, што ў гэтых краінах не пануе ні фашызм, ні нацызм, а свастыка сымбалізуе толькі выяву сонца і дабрабыт.
Між іншым свастыка з’яўляецца адным з самых старажытных сымбалеў, таму ня дзіва, што яе ўжываньне было распаўсюджана ня толькі ў Азіі, але і па ўсёй Эўропе, у тым ліку ў царскай Расеі, дзе свастыку можна было пабачыць, нават, на царскіх папяровых грошах. Але чаму пра гэтыя элементарныя рэчы ня ведаюць маладыя эўрапейцы? Чаму пра гэта ім не распавядаюць у школах, універсітэтах ды адукацыйных цэнтрах?
Няўжо замоўчваючы частку эўрапейскай гісторыі можна вырашыць хібы агульнаэўрапейскай канцэпцыі?
– Наўрад ці, тым болей, што гэта цалкам супярэчыць прынцыпам Эўрапейскае адукацыйнае мадэлі. Таму і працягвае здзіўляцца грамадзянская супольнасьць аб’яднанай Эўропы, адкуль з’яўляюцца ўсё новыя малойчыкі абраўшыя сваім ідэолагам вядомага фюрэра, нават, ў краінах, дзе эўрапейскія каштоўнасьці перамаглі рэлігію і нацыянальную самаідэнтычнасць… Заўтра ў Польшчы адбудуцца парляманцкія выбары. Гэта была асноўная падзея апошняга месяца, якую нельга было не заўважыць, нават у правінцыйным Сероцку кожны сантымэтр рэклямных афіш заклеены
перадвыбарчымі улёткамі. Мы вырашылі зьвярнуцца да студэнткі Уроцлаўскага
эканамічнага унівэрсытэта Магды Кандрацкай, якая па волі лёсу апынулася ў гэтыя важныя для краіны дні ў Сероцку:
Ці будзеш прымаць удзел у парляманцкіх выбарах, якія адбудуцца заўтра?
Я магу галасаваць толькі там, дзе стала знаходжуся, а каб прагаласаваць у Сероцку неабходна было браць адмысловую картку, што я буду знаходзіцца падчас выбараў у іншым горадзе. На жаль, мне не хапіла часу каб зрабіць гэта, таму я не змагу паўдзельнічаць у выбарах.
Гэта твае першыя выбары?
Не, чацьвертыя. Дагэтуль я прымала ўдзел у мясцовых, парляманцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах.
Цябе не расчаравалі вынікі тых выбараў?
Не расчаравалі, бо перамагалі тыя, за каго я аддавала свой голас: на прэзыдэнцкіх выбарах – Камароўскі, на парляманцкіх – PO.
Калі б была магчымасьць прагаласаваць на гэтых выбарах, за каго б ты аддала свой голас?
На гэтых выбарах я хацела б аддаць свой голас за Ruch Palikota. Гэта новая партыя, яе лідар Януш Палікот былы сябар PO. У сваёй праграме ён арыентуецца на моладзь, таму падымае такія пытаньні як змяньшэньне ўплыву касьцела на грамадзкае жыцьцё, легалізація марыхуаны, правы ЛГБТ і г.д. Мусіць таму гэтая партыя папулярная сярод
Разгул дэмакраціі
польскай студэнтаў. Распавядзі пра эканамічную праграму і зьнешнюю палітыку партыі?
У эканамічным блоку RP прапануе лібэралізацыю, пашырэньне прыватнага сэктару. У зьнешняй палітыцы RP прапануе захоўваць партнэрскія зносіны з Расеяй, але прыярытэтным кірункам зьнешняй палітыкі павінна стаць Эўропа і Злучаныя Штаты Амэрыкі. Ці не зьвязана гэта з перадузятым стаўленьнем да Расеі?
Думаю, што не, хутчэй гэта выклікана эканамічнымі разважаньнямі. Безумоўна, у мінулым вайна з Расеяй прынесла Польшчы шмат гора, усе памятаюць пра Катынь. Але гэта засталося ў мінулым, і на сёньня Расея – гэта проста суседзкая краіна, зь якой Польшча мусіць будаваць партнэрскія адносіны. У зьнешняй палітыцы ўрад мусіць кіравацца эканамічнымі інтарэсамі Польшчы.
Ці верыш у тое, што пасьля выбараў нешта зьменіцца?
Ня веру, бо каб нешта зьмянілася ў краіне мусіць мінуць ня меньш за 4 гады. Толькі тады можна будзе пабачыць вынікі працы будучага парляманту і зрабіць адпаведныя высновы.
Ці выканала свае абяцаньні партыя PO, за якую ты галасавала 4 гады таму?
Дарэчы, не выканала. Да прыкладу, яны абяцалі паменшыць зьнешнегандлёвую запазычанасьць краіны, але за час іх кіраваньня зьнешні доўг не толькі не паменшыўся, але вырас да жудасных памераў.
Як ты лічаш, ці варта моладзі прымаць актыўны ўдзел на выбарах?
З аднаго боку, гэта трэба, каб уплываць на тое, як будзе выглядаць твая краіна, што яна будзе з сябе ўяўляць, зь іншага боку, ад твайго ўдзелу мала што зменіца, хаця безумоўна прымаць удзел у галасаваньні трэба.
Ян Маркаў
Свабода быць нікім
Гейзоапарад у цэнтры Ватыкана! Пад д ціскам ААН адпаведнай праўкі з’явіліся ў дэклярацыі аб правах чалавека. І асабістая згода Папы рымскага не стала пытаннем.
Палякам дазволілі шлюбы з жывёлам! Прэцэдэнт жыва ўспрыняты эўрапейскай супольнасьцю.
Разгул дэмакратыі
Людзі перайшлі на траўку… Легалізацыя марыхуаны па галяндзкім узоры падарвала прыбыткі тытунёвай галіны.
Даруйце за рэзкасьць, але гэта магчымая будучыня эўрапейскай цывілізацыі.
Цывілізацыі, што пачала гуляць з паняткам свабоды.
Свабодаадна з фундамэнтальных каштоўнасьцяў, што вынайшла на сваім шляху чалавецтва.
Але асаблівасьць свабоды ў тым, што да яе трэба высьпець. Не сасьпелі яшчэ ні эўрапейцы, ні нашыя паўднёвыя суседзі ўкраінцы.
Апошнія – бо ня здолелі яе зразумець, першыя – бо зразумелі ня так, як трэба.
Прыгадваецца прымаўка “дурням закон не пісаны, калі пісаныдык не чытаны, калі чытаны – дык не зразумелы, калі зразумелы, дык ня так як трэба.”
Эўропа са сваімі каштоўнасьцямі пачала разубраць сама сябе з сярэдзіны. Свабода піць, паліць, быць нікім, свабода ад думак, ад галоўнай функцыі чалавека як асобіны-узнаўленьня роду.
Гэта свабоды, але гэтыя свабоды разбуральныя.
Дэмакратыя – гэта ўменьне рабіць сьвядомы выбар. Не ўмееш – для цябе дэмакратыя стане шляхам у нікуды.
Яўген Якавенка
Калі_door
Як часта мы не заўважаем магчымасцяў, якія на самой справе відавочныя.
Думкі ўслых
Як мы ў большасці сваей любім праходзіць наўпрасткі, не заўважаючы па дарозе рэчы аб’ектыўна патрабуючыя ўвагі.
Здаецца, што ідзем па сваеасаблівым калідоры. І ў кожнага свой калідор, адметны:ці са шматлікімі дзвярыма, ці толькі з адной; доўгі, ці надзвычай кароткі. Можа так быць, што ў кагосьці калідор скончыцца на вольным паветры, а ў кагосьці - на пачатку іншага, чужога калідора. Цікавостка ячэ ў тым, што у калідоры можа быць схавана лесвіца на іншы паверх, але ізноў немагчыма зрабіць аднолькавую мапу для ўсіх, якая б паказвала напярэдадні аптымальны пуць. Калідор не выключае нічога. Сам ен статычны, але падыход вандроўніка можа карэнным чынам змяніць успрыманне клідорных з’яваў. Можна думаць, што твой калідорчык збудаваны зашмат раней за той час, калі стала можна ім непасрэдна карыстацца, а можна наадварот, глядзець навокал, мацаць, сцены, спрабаваць адчыніць трапляючыя калінекалі дзверы. Раптам можна знайсці ліфт, які неўзабаве можа перанеці цябе куды заўгодна. Нават на будоўлю, дзе ты сам зможаш увасобіць ўсе свае мары у адметнаасабістым калідоры, якім потым ужо будуць карыстацца іншыя. Нічога не адбываецца выпадкова, ўсе пранізана сэнсам, ўсе знаходзіцца пад кіраваннем і кантролем Вялікага Камбінатара, які сплеў адмысловы ўзор жыцця, ў якім адной стужачцы можа падацца, што астатнія тут апынуліся выпадкова. Арымліваецца, што мы ходзім па сваіх калідорох у велізарных забудовах і сустракаемся з падобнымі на нас. І чамусьці заўседы цікавімся іх клідорам, калі на самой справе ен не мае да нас аніякага дачынення.
Неўзабаве паўстае пытанне адносін чалавека да сябе і свайго асабістага існаваня. Калі апытацца з чым параўноваюць жыцце, можна пачуць штосьці накшталт наступнага:
Думкі ўслых
цягнік, які то шпарка рухаецца, то павольна ідзе, то нават спыняецца на некаторы час; рака, плынь, са ўсемі яе уласцівасцямі і метафарычнаўяўленай звычайнай флорай і фаунай. Прасочваецца нейкая дынаміка ў жыцці. Адносіны да сябе? Нельга зрабіць нейкі уніфікаваны вобраз чалавека і тым больш уніфікаваны падыход да адзнакі самачалавека, як спалучэння абалонкі і таго метафізічнаяга, што клічуць душою. Таму, можна ўзяць штучныя выпадкі для параўнання і аналізу. Напрыклад сярод працоўных, а канкрэтна, чыя карма -- крама. Цікава было зрабіць выбарку прадаўцоў з розных крам, запытацца аб іх жыцці, паглядець на іх збоку. Цікава было даведацца, як яны ставяцца да сваей працы, да таго ж самага жыцця, да ролі “выпадка ” у іх жыцці. З першага погляду ўсе ў прадаўцоў рознае: пачынаючы ад сацыяльнога статуса і скончваючы поглядамі на лес і будучыню. Але адметна тое, что большасць людзей адказала, што апынулася тут выпадкова, на каротнкі тэрмін і гэтак далей. Хтосьці распавеў, то мэтанакіравана ішоў да такого стану і амаль што ўсім задаволены. Усе распавядалі аб сваім шляху, малявалі фарбамі свае мінулае. Узгадвалі у памяці свае каліdoorы і каліdoorчыкі. Кажуць, што сабакі падобныя на сваіх гаспадароў, так дакладна і працоўнае месыа цягам часу пераймае асаблівасці сваіх перманентных “кіроўцаў”. Ці гэта людзікіроўцы пераймаюць адметнасці сваіх працоўных месцаў? Напэўна, сам па сабе чалавек не больш зменлівы за пусты нумар гатэлю. Проста ў розны час яго засяляюць розныя пастаяльцы. Так і жывем. А калі абстрагіравацца ад рэчаіснай прадметнасці і забыцца на асабістае дачыненне да існуюючага,паспрабаваць ўявіць сябе гледачом свайго жыцця, ці хапіла бы мудрасці пленна глядзець гэтае TV?
Яўген Ковек: “Я ненавіджу шэрыя сцены”
“Хочацца ісці па гораду і бачыць какафонію колерау. Стрыт–арт – гэта спосаб самавыяўлення і свабоды!”
Мастацтва як стыль жыцця
Стрыт - арт, яно ж вулічнае мастацтва, зарадзілася на вуліцах, дзеля вуліц і нас з вамі. У Еуропе стрытарт з’яуляецца адным з самых папулярных відаў сучаснага мастацтва. З дапамогай стварэння графіці людзі выказваюць сваю сацыяльную і палітычную пазіцыю. Але, на жаль, у Беларусі вулічнае мастацтва амаль што забаронена і не падтрымліваецца збоку ўлад, а шматлікія вулічныя мастакі наадварот затрымліваюцца АМАПам. Але, нягледзячы на ўсякія перашкоды, беларуская школа стрытарту ўсе роўна працягвае існаваць, і час ад часу на Беларусі з’яуляюцца і праз некаторы час знікаюць, потым зноў з’яўляюцца новыя графіці-малюнкі на сценах.
Журналістка часопіса “Журбінка” сустрэлася з адным з прадстаўнікоў беларускага стрытарту Яўгенам Ковекам і даведалася пра асаблівасці развіцця вулічнага мастацтва на Беларусі.
Яуген, чым для цябе асабіста з’яуляецца стрытарт?І ці можна назваць стрытарт асобным відам мастацтва?
Стрытарт для меня – гэта адзін з кірункау у сучасным мастацтве, дзе я магу рэалізаваць свае ідэі. Мастацтва заусёды відазмяняецца і развіваецца, стрытарт – гэта адно з самых інтэнсіуных відау мастацтва, якое крочыць наперад.
Калі упершыню пачалося тваё першае знаёмства са стрытартам? Што паслужыла штуршком да твайго захаплення стрытартам?
Менаіта пра стрытарт я даведауся у 2005 годзе, я тады убачыу незразумелыя для мяне малюнкі, якія былі зроблены нетрадыцыйным метадам, праца была выкананая без адзінага балона. Для стварэння гэтай працы аутар выкарыстау газеты, каляровую паперу,
Мастацтва як стыль жыцця
маркеры, акрыл і пэндзлі, гэта малюнкі мяне вельмі зацікавілі, пасля гэтага моманту я стау цікавіцца стрытартам.
Якія ідэі ты хочаш данесці праз сваё вулічнае мастацтва?
Я нічога нікому не хачу даказваць, гэта проста мой унутраны стан і я малюе у сваё задавальненне, сцяна на вуліцы – гэта холст. Калі я малюю на сценцы, я адчуваю зусім іншыя пацуцці і эмоцыі, гэта мяне прываблівае.
Як беларускія мінакі успрымаюць тваі графіці падчас працы?
Парознаму, каму падабаецца, каму не. Усім дагадзіць немагчыма.
Ці часта табе даводзілася уцякаць ад міліцыі падчас стварэння графіці?
Уцякау усяго 1 раз, за увесь час малявання сустракауся з міліцыяй разоу 5, але усё абыходзілася добра.
Твае працы доуга захоуваюцца на сценах? І ці была усе ж такі сітуацыя, звязаная з рызыкай? Ёсць працы, якія я выканау у 2003 годзе у Лідзе. У Менску значна цяжэй, большасць прац зафарбоуваецца камунальнікамі, калі малюнак зроблены на своце, то у хуткім часе ён будзе перафарбаваны. Рызыка займацца графіці заусёды была і будзе, але цяпер не у такой вялікай колькасці як раней, усё залежыць ад абранай сцяны і месца для малявання.
Ці можаш ты расказаць пра спецыфіку развіцця стрыт-арт культуры у Беларусі у параунанні з другімі краінамі Еуропы, напрыклад Польшчы? Я ведаю, што ты тыдзень таму прыехау з польскай стрытарт школы?
У Беларусі стрытарт толькі
Мастацтва як стыль жыцця
зараджаецца, ведаю, што першыя працы з’явіліся яшчэ у 2000 гадах, але працэс станаулення і развіцця стрытарту у нашай краіне балюча зацягваецца і знаходзіцца у інкубатарскім стане, хоць і ёсць людзі, якія прасунуліся у гэтай вобласці не горш еурапейскіх калег. Польшча мяне уразіла сваёй колькасцю графіці і стрытарту у горадзе. Вуліцы Польшчы – гэта цэлая галерэя, дзе можна пабачыць працы, выкананыя у апошнія 3-4 гады, і гэта радуе
вока. Варшаву увогуле можна назваць горадам стрытарта, яго там вельмі шмат, ён на кожным кроку.
Патрындзім аб трэндах
Тэндэнцыі
Усё часьцей і часьцей сярод моладзі можна пачуць выраз “трэнд”, які выкарыстоўваецца як сынонім слова “модна”. Трэнды, якія па большасьці фарміруюцца пад уплывам СМІ, вызначаюць ня толькі зьнешні выгляд, але нават і думкі, сьветапогляд і мары моладзі. Яны дапамагаюць нам зразумець, чым дыхае краіна і ў які бок накіравана яе культурнае і сацыяльнае разьвіцьцё. Журналіст “Журбінкі” паспрабаваў даведацца, чым цікавіцца сучасная моладзь зь Беларусі, Польшы і Украіны, і вылучыў 8 асноўных топтрэндаў для кожнай.
8 топтрэндаў краін
Беларусь
1) наведваць хіпстэрскія тусоўкі;
2) быць веганам ці вегетарыянцам. Мяса немагчыма знайсьці на прылаўках крамы, а калі усё ж такі атрымаецца – становіцца журботна аддаваць палову стыпэндыі на кіляграм мёртвай жывёліны;
3) чытаць: Букоўскі, Пелевіна, Кафка, склад прадуктаў харчаваньня і іх кошт;
4) наведваць артхаусныя кінапаказы па квітках коштам 0,25 $;
5) весьці здаровы лад жыцьця з фіксаванымі выходнымі на жрачку і пітво да ўсрачкі; 6) піць пуэр з тэрмаса на дахах менскіх будынкаў;
7) быць заўсёды ў курсе палітычных і эканамічных навін, бо курс валюты і погляды прэзыдэнта мяняюцца кожны дзень;
8) мець лецішча за горадам.
Тэндэнцыі
Польша
1) размовы аб легалайзе лёгкіх наркотыкаў і сэкс-талерантнасьці;
2) здаровы лад жыцьця: маладыя і сталыя палякі шукаюць на паліцах прадукты з невялікай колькасьцю тлушчу, рвуцца працаваць на open airs, прападаюць у фітнэс-цэнтрах;
3) заклапочанасьць экалогіяй: у Польшы гэта сапраўды актуальная тэма. І на вуліцах, і ў габінетах палітыкаў. Амаль у кожнай газэце ці часопісе – адмысловыя кліматычныя разделы; білборды галасяць пра СО2-нэўтральнасьць рэклямуемых прадуктаў. Людзі купляюць шопінгбэгі з тканіны і спрабуюць выкарыстоўваць як мага менш плястыкавых пакетаў;
4) сацыяльная палітыка, накіраваная на паляпшэнне жыцця сталых людзей:арганізацыя курсаў, пашыраючых іх адукацыю;
6) чытаць: “Высокія абцасы”, быць палітычна дасьведчаным;
7) займацца Nordiс Walking - від фітнеса, у якім для таго, каб павялічыць нагрузку на мышцы цела і сэрца, выкарыстоўваюцца спецыяльныя палкі, падобныя на лыжныя;
8) заядаць кебаб сельдырэем. Украіна
1) быць сацыяльна-актыўным: удзельнічаць у флэшмобах, у адукацыйных праграмах, займацца дабрачыннасьцю, наведваць музеі, выставы сучасных мастакоў;
2) чытаць: Біблію, Жадана; усё, што пачынаецца на літару “Р”і гучыць брутальна; 3) слухаць: new house, witch house, electroclash, Jamie xx, украінскія гурты наконт Акіян Эльзы;
4) этнастыль: вопратка, вышаваная ўкраінскай сымболікай і арнамэнтамі;
Тэндэнцыі
5) мець фіксы – трэкавыя ровары без тармазоў і іншых дэталяў, якія мусяць хутка зношвацца. Украінцы прапампоўваюць сваіх двухколых мэталічных сяброў па поўнай, размалёўваюць у псыхадэлічныя калёры;
6) рабіць паэтычныя вечары;
7) ведаць родную мову;
8) ecoлад жыцця.
Самавызначэнне пад прыцэлам
На рэдкай вуліцы Парыжа вы не пабачыце рамантычнага шарманачніка, на рэдкай вуліцы Рыгі вы не наткнецеся на страстна абдымаючага свой інструмент саксафаніста. Нават, калі вы трапіце ў суседнюю Вільню, у вас не шмат шансаў прайсці паўкіламетры па цэнтры гэтай еўрапейскай сталіцы не будучы спакушаным кінуць манетку выканаўцу якойнебудзь чароўнай мелодыі.
Культурныя людзі
Вулічным музыкам Берліна дастаткова 6 гадзін каб забяспечыць сябе дахам і добрай ежай на тыдзень. А тыя, хто абраў за сцэну лонданскія пляцы, здымаюць трохпакаёўкі ў цэнтры сталіцы. Заробкаў хапае на гэта і не толькі, пры тым што ў Англіі вулічная музыка абкладаецца налогам.
Ну а як жа справы ў нашым родным крае? У адзінай краіне еўрапейскай прасторы, дзе існуе закон аб фактычнай забароне вулічнай музыкі. Часта вам даводзіцца бачыць каго-небудзь вольна граючым на вуліцы? Хіба толькі ў пераходах. Але і там аматары стрытарту доўга не затрымліваюцца. Мы паспрабавалі даведацца,як жывуць,для чаго граюць і аб чым журбуюць нашыя вулічныя музыкі.
- Вы ведаеце, што несанкцыяваная канцэртная дзейнасць у Беларусі забаронена, але вы ўсё роўна працягваеце граць, гэта пратэст ці творчы эксгібіцыянізм?
Барыс, вулічны музыкант,музыкант StepHall: Няма ніякага пратэсту. Проста музыка павінна гучаць. Але гэта не мае первертыўнага акрасу эксігібыянізму, проста жаданне гучаць.
- Наколькі ваша музыка ідэалагічна выверана?
Барыс, вулічны музыкант,музыкант StepHall:
Музыка не можа быць ідэалагічна выверана. Музыка гэта не палітыка. Яна можа ісці побач, але гэта будзе больш адносіцца
Культурныя людзі
да лірыкі ці трёпу паміж
выступленнямі. Прынамсі мне гэта здаецца брудным: змешваць музыку з палітыкай. Калі хочаш сказаць штонебудзь скажы так як гэта прынята, г.зн. напішы нататку ў газету, плюнь ядам у блоге, агрызнісь у твітэры, але не трэба дёргаць струны зза чарговых інтрыг людзей у касцюмах. Між іншым, тысячы людзей будуць нязгодны, калі б не палітыка, мы б ніколі не пачулі панк і хардкор. Але разам з тым,няхай на першым плане будзе музыка, а не ідэалогія.
А як,на ваш погляд,можна змагацца з забаронай вулічнай музыкі?
Барыс, вулічны музыкант,музыкант StepHall: Не здавацца, працягваць граць для сябе і для людзей. Павінна трошкі змяніцца свядомасць.Улады павінны зразумець,што гэта не злачынства і нават не клянчэнне ( калі насамрэч гуляюць музыку). І што ўвогуле гэта не апасна для грамадства.
Граць для сябе і для людзей –гучыць прыгожа і рамантычна, але музыкантам таксама трэба есці.Ці можа вулічная музыка з’яўляцца сродкам заробку?
Максім,вулічны музыкант, музыкант Avant:
Можа, гэта пытанне рэпертурару і якасці. Ну і месца. Можна атрымаць 80 тысяч за 2 гадзіны,а можна за той жа час і 5. Большасцю фінансавая сітуацыя ўсё ж не радуе, да і гэта нестабільны заробак, таму нельга на яго палагацца. Але што датычыцца мяне,я ніколі не граю за грошы, я заўсёды граю для сябе, калі людзі кідаюць грошы, гэта добра,калі не кідаюць, таксама нічога страшнага.
Людзі напэўна незаўсёды кідаюць
Культурныя людзі
грошы?А што вам кідаюць замест грошаў?
Яўген,вулічны музыкант, музыкант Xpix:
Апладысменты і захопленныя воклікі. Аднойчы адна добрая жанчына,якая,пэўна жыла недзе ў суседнім доме ад таго месца дзе мы гралі,увесь наш вулічны аркестр,(нас было чалавек 10), накарміла неверагодна смачнымі булачкамі.
Ілля, вулічны музыкант, джэмбеіст:
Насамрэч, чаго толькі не кідаюць.Цыгарэты, Ежа, Картопля,Печыва,Чыпсы,Йогурты….Пірожныя,Фрукты, хлеб, мяса бывала:) кнігі час ад часу,сд дыскі, запальнічкі, нумары тэлефонаў.
Ну гэта ўсё пазітыўны бок вашага занятку.А што наконт нашых улад, часта вам прыходзіцца бегаць ад міліцыі ды сабак?
Таццяна,вулічны музыкант, музыкант Lexpіri, выкладчык гульні на джэмбэ школы ТэкаДум: Мы не бегаем, мы проста зыходзім з высока паднятай галавой.
І якія словы вы чуеце сутыкаючыся з літарай закону?
Дзяніс,вулічны музыкант:
Ну,звычайна аб тым што мы дзейнічаем не ў рамках закону,але гэта мы і так ведаем. А аб тым, што мы дакладна парушаем, мы яшчэ ні разу не чулі. Канцэртная дзейнасць? Кленчанне? Парушэнне грамадскага парадку? Антысанітарыя? Мітынг? А можа ўсё разам? Усё гэта нам пыталісь прышыць,але ўсё заканчвалася фразай “пайшлі вон” ці штрафай за курэнне. Як сказаў адзін міліцыянт са станцыі метро ХХХ : на вас дакументы афармляць гадзіны 4,яно нам патрэбна? Але усё ж ведаю выпадкі калі груба выправажвалі і нават ламалі інструманты.
А што вы можаце сказаць людзям, якія не гараць жаданнем сутыкацца з людзьмі ў сінім. Ці можаце вы адзначыць самыя
Культурныя людзі
спакойныя месцы для вулічных музык?Ну і самыя “рыбныя”.
Ірына, вулічны музыкант,гукарэжысёр:
Што датычыцца самых спакойных – гэта раён памятніка Пушкіна на Нямізе і знакамітага маста на Камсамольскам возеры,пад якім часта ладзяцца фаершоу.Але калі вы хочаце пайсці да дому не з пустымі рукамі, то вам у пераходы каля ГУМа i ЦУМа. Тут вам ужо прыйдзецца мірыцца з тым што вас ганяюць міліцыянты, а таксама з жудаснай акустыкай і натоўпам людзей, але можна зарабіць.
Маглі бы вы дацьякіянебудзь парады ы пачынаючымвулічным музыкантам?
Таццяна, вулічны музыкант, музыкант Lexpіri, выкладчык гульні на джэмбэ школы ТэкаДум:
Перш чым выхадзіць на вуліцу,навучыцеся спачатку граць. Вуліца – гэта самая жорсткая сцэна. Ілля, вулічны музыкант, джэмбеіст:
Навучыцца выдзяляцца.Граць Цоя ці ДДТ у пераходзе можа кожны, ужо надакучыла. Пішыце сваю музыку,эксперементуйце.
У якіх колерах вы бачыце будучыню вулічнага мастацтва ў нашай краіне? Барыс, вулічны музыкант,музыкант StepHall:
Радужна,я спадзяюся,што многае зменіцца ў культурным плане і будзе нешта падобнае да кіеўскага майдану,дзе людзі спакойна граюць для сябе і людзей,ці як у Еўропе,дзе можна проста выцягнуць свій апарат на вуліцу і даць жару.
Мне, калі ласка, мазгі ад Dolce&Gabbana
І чаму гэта мне ўсё жыццё так шанцуе? Вось і зараз трапіла ў незнаёмае месца і нават не ведаю, як тут апынулася.
Смех скрозь слёзы
Вялікі трохпавярховы будынак з шэрага металу, які так і блішчыць на сонцы, вакол нейкі палігон... Шэра і сумна. Нецікава. А выбірацца трэба. Іду шукаць людзей.
Заходжу ў будынак, азіраюся па баках. На вахце сядзіць нейкі сур’ёзны дзядзька, нават не зварухнецца. Можа, манекен?
– Дзядзечка, а дзе гэта мы з вамі знаходзімся? Мне дамоў трэба, у мяне там рыбкі галодныя.
Ён моўчкі ўстаў і запрашаючы жэстам адчыніў дзверы. Я здуру ўзяла і ўвайшла (чаго лезці?). Дзверы за мной зачыніліся… На самой справе, нічога цікавага ці незвычайнага не здарылася: за дзвярыма – калідор, раздражняючае вочы святло. Дзядзька ўзяў мяне пад локаць і павёў наперад:
– Гэта лабараторыя тайнага штабу сусветнай аховы звышсакрэтнай інфармацыі. Не ведаю, хто ты, але калі трапіла сюды, то не проста так.
Я разгубілася. Можа, мяне завербавалі як шпіёна, і сцерлі ўсю памяць? Але якому вар`яту спатрэбіўся такі шпіён? З такімі думкамі я зазірнула ў першы пакой. Шкляначкі нейкія. А ў шкляначках плаваюць... галовы. Здаецца, нават, гістарычнавядомыя твары. Ох, нешта мне не добра, трэба выходзіць хутчэй, а то прыйдзецца сказаць свайму сняданку «прывітанне!». Заходжу ў другі пакой. Тут на сталах … іншапланецяне. Няшмат, праўда.
– Усю ноч нешта святкавалі, нікому спаць не давалі. Зараз вось, адсыпаюцца, - уздыхнуў мой праважаты.
Заходзім у апошні вузкі, але даволі доўгі кабінет, уздоўж сцен – шэрыя сейфы. Адчыняем сейф, а там… колбачкі з парашком.
– На самой справе гэта не
Смех скрозь слёзы
парашок, – убачыўшы маё расчараванне, заўважыў дзядзечка, – а экстракт так названага шэрага рэчыва галаўнога мозгу чалавека. Экстракты з мазгоў памерлых кіраўнікоў і палітыкаў розных краін, якія былі чымсьці выдатнымі ў часе жыцця. Нашыя агенты адбіраюць клеткі, адказныя за памяць. Гэтыя клеткі вельмі асцярожна абрабляюцца, каб не пашкодзіць каштоўную інфармацыю. Атрымліваецца вось такі экстракт. Так мы захоўваем памяць правадыроў, іх асаблівыя якасці і патаемныя думкі.
– Навошта вам гэта? Не гуманна неяк, што скажа ААН, Грынпіс…– асцярожна заўважыла наіўная я.
– Гэта не табе і нават не мне вырашаць, - адрэзаў мой суразмоўца. – Гэты экстракт ужо даўно прымяняецца: яго ўжыўляюць сённяшнім кіраўнікам краін. Вядома, бываюць і недарэчнасці: калі ў 90-х разваліўся СССР, прыйшлося ажно 15-ць экстрактаў падбіраць. Каму перабольшылі дозу, каму не дадалі…
– Атрымліваецца, многія кіраўнікі жывуць не сваім розумам, а запазычаным?
– Не так прымітыўна. Мы даем ім нейкія якасці, думкі, нерэалізаваныя ідэі, якія былі «запазычаныя», а высновы яны робяць самі, і самі прымаюць рашэнні. Тым больш кожны можа адмовіцца ад такой аперацыі, але ў нашай практыцы такога не здаралася. Некаторыя нават самі прыходзяць і просяць даць ім новыя ідэі, новы розум, і, калі гэтыя просьбы падмацоўваюцца матэрыяльна, мы нікому не адмаўляем. Усё новае ў палітыцы - гэта забытае, я б нават сказаў, зноўку адкрытае старое. Вось прыслухайся, што гавораць кіраўнікі дзяржаў. Можа, здагадаешся, чыі ў іх мазгі…
Тут раптам чую ўсё мацнеючы гук…будзільніка. Усяго толькі сон? Але, можа, сон у руку.
Казкі “па-новабеларуску”
З друку выйшла кніга “Крутагорскія казкі”. Яе аўтар – вядомы беларускі празаік, эсэіст, паэт і мастак Адам Глобус, які ўвесь час здзіўляў чытача сваім нестандартным падыходам да мастацтва.
Літаратурная хатка
Кажуць, незвычайнае заўсёды прыцягвае да сябе сваёй патаемнасцю. Так было і ў маім выпадку. Кнігу я прачытаў на адным дыханні. Магчыма, таму што яе стварыў чалавек з надзвычай біяграфіяй жыцця і філасофскапобатывым мысленнем.
Чарговая кніга Уладзіміра Вячаслававіча, зборнік празаічных мініяцюр, знаёміць нас з мястэчкам Крутагор'е, у сапраўднасці больш вядомым як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Кампазіцыя большасці мініяцюрак пабудаваная ў ракурсе чараўніцтва і звышнатуральнасці. Мажліва, гэты чыннік і даў падставы аўтару назваць сваю чарговую кніжку “Казкамі”. Чытаючы ягоныя замалёўкі, вельмі хочацца патрапіць у апісаныя мясціны, каб хоць крышачку перажыць чароўныя здарэнні на ўласнай скуры. Яно і не дзіва: падобным уражанням спрыяюць памайстэрску зміфілагізаваныя ўяўленні пра горад.
Праз прызму фалькларыстычнасці аўтар імкнецца да аб’ектывізаванага погляду на людзей і на свет. Магчыма, больш глыбокае ўсведамленне беларускасці прыйдзе з міфалагізацыяй сучасных гарадоў, бо праз прызму міфа пачынаеш адчуваць сваю блізкасць з неабсяжнымі абшарамі Бацькаўшчыны. Уладзімір Вячаслававіч на прыкладзе роднага горада асэнсавана, памайстэрску дэталізавана і ўдумліва стварае новае ўяўленне аб сучаснай Беларусі – Беларусі-постфальклорнай. Праз прызму фалькларыстычнасці аўтар імкнецца да аб’ектывізаванага погляду на людзей і на свет. Магчыма, больш глыбокае ўсведамленне беларускасці прыйдзе з міфалагізацыяй сучасных гарадоў, бо праз прызму міфа пачынаеш адчуваць сваю блізкасць з неабсяжнымі абшарамі Бацькаўшчыны.
Літаратурная хатка
Уладзімір Вячаслававіч на прыкладзе роднага горада асэнсавана, памайстэрску дэталізавана і ўдумліва стварае новае ўяўленне аб сучаснай Беларусі – Беларусіпостфальклорнай.
Казкі Адамчыка – гэта цэлыя галерэі вобразаў сучаснікаў. Пісьменнік паслядоўна і мэтаскіравана малюе партрэты “без прыхарошванняў”, ягоныя героі вельмі розныя – добрыя і злыя, шчодрыя і хцівыя, мужныя і баязлівыя. Як сцвярджаў аўтар на адной са сваіх літаратурных сустрэчаў, вялікі адбітак у перадачы рэалістычнай вобразнасці персанажаў ягоных твораў наклала прафесія мастака. Але не будзем выключаць той фактар, што нагодай для гэтага мог стацца анархіндывідуалістычны лад жыцця аўтара.
У творчасці літаратара можна прасачыць тэндэнцыі да філасофскага пераасэнсоўвання свайго папярэдняга эпатажнага этапу жыцця, што перадаецца праз усё большую алегарызацыю твораў.
… “Гульні з вечнасцю скончыліся…” – так падумала сама сабе Бібліятэка. Яна састарэла. Пыл накрыў яе кнігі. Папера зжоўкла. Бібліятэкары пасыходзілі на пенсію. Памяшканне зачынілася. Бібліятэка засталася ў самоце… (Казка пра Чарнату і Бібліятэку)
…У вачах апостала заўжды ёсць блакіт чыстага неба… (Апостал і неба)
Нягледзячы на чараўніцтва і звышнатуральнасць, у кніжцы можна сустрэць моманты, якія адлюстроўваюць праўду чалавечага жыцця. Асабліва яскрава гэтая думка прасочваецца ў казцы “Блудны сын”.
… “ Як так? У кнізе напісана, што ты ўзрадаешся майму вяртанню, зладзіш баль у мой гонар, зноўку дасі мне грошы..” – “Кніга не пра нас…”…
Кніжка аўтара – шлях першапраходцы ў краіну туземцаў: падобных захадаў яшчэ ніхто не рабіў, што прэзентуе яе як унікальную і непаўторную. Пасля прачытання кнігі ўзнікла пэўнае адчуванне, што аўтар – прафесійны казачнік, мудры і цікавы апавядальнік. Ён распавёў не толькі пра сваё мястэчка, але пасапраўднаму ўмела перакроіў карту ўяўленняў, паказаўшы мысленне беларускага народа праз прызму інакшасці. Лірыка
Водар свабоды ў паветры лунаў, промнем вясёлкі імкнуўся ў абшары.
Жарсцю натхнёны ў нябёсы імчаў ў празе дасягнуць жаданыя мары.
Знічкай нязгаснай ляцеў наўздагон супроць цямрэчы паўстаўшай з Тартару,
Вольнаю пташкай крочыў да зор пераадолеўшы чорныя хмары.
******
Нескарона лунае наш сцяг:
у стагоддзі,
у вякі,
у прасцяг,
панад роднай святою Зямлёй
разам з намі ён рушыць у бой!
Вершнік мужна імчыць у паход:
за сябе ,
за цябе,
за народ,
сьвет паходняў мігціць уначы
запалохаліся крумкачы!
Мова зноў сакавіта іл”е,
Б`е крыніцай , наўкола чуваць,
Гоман людcкі ў гэты час
Не спыніць , не скарыць , не стрымаць !!!
Ды дзяцюк апантана крычыць :
“ Людцы, зноў Беларусь будзе жыць ! “
Алесь Вярцейка "Рэакарнацыя думак..." Алесь Вярцейка "Раніца" Алесь Вярцейка "Дождж" Алесь Вярцейка
"У рэху чорнабелых сноў"